Маста, тебе не стыдно? Дубляж ME полное говно
Доўгакатапланы.

І было пасля Паўстання Маўмава і Тоўстасабакі так, што Адзіны захацеў бачыць Свет, спароджаны ім і жонкаю Яго, Нябачнаю Коткамаці, з боку.
І сказаў Ён сынам Сваім: "І будзе Пасад мой з Бясконцасці і Вечнасці створаны і будзе ён па-за прасторай і часу. Адтуль буду пазіраць я на справы вашы і стварэнняў Маіх".
І аддзяліў Ён Свет ад Бясконцасці, і з'явіўся ў Свеце час.
І сказаў Ён: "Уваход у прыстанак Мой - усярэдзіне думкаў стварэнняў Маіх і ў самой іх прыродзе, Бясконцым Пасадам клічацца. Тыя, хто вышэй Свету і выгодаў яго; тыя, хто спазнаюць прыроду сваю; тыя, хто адрынуць жаданні і прысвяцяць сябе ўдасканаленню; тыя, хто гатовы прызнаць шматстатнасць пачуццяў і ўчынкаў – толькі тыя паднімуцца да Пасаду Майго, каб уссесці са Мною і ўгледзець усю прыгажосць і ўсю дасканаласць тварэнняў і стварэнняў Маіх".
І спусціліся ў Свет Вялікія Доўгакаты, каб назіраць Свет знутры і навучаць стварэнні Бацьку Свайго і абгарадзіць іх ад нападкаў Маўмава Буркавальніка, Сабакса Тоўстасабакі і слугаў іх зломярзотных.
І сказаў Светлакот: "Уваход у прыстанак Мой будзе ў святле Сонцы і выбліску маланкаў, Заламі Святла клічацца. Тыя, хто чысты памкненнямі і намерамі; тыя, хто паважае дысцыпліну – толькі годныя будуць дапушчаныя ўнутр. Знутры яно падобна прасторным залам з паветрам чыстым і сценамі белымі. Будуць там гучаць усе клятвы, што непарушныя. Усё словы, што высакародныя. І кожны зможа адпачыць ад працаў справядлівых, перад жыццём новым ў служэнні Нам".
І сказаў Цемракот: "Уваход у прыстанак Мой будзе ў Цемры непрабачнай і ў перапляценні хлусні і праўды, Цёмным Струменем клічацца. Тыя, хто хітры і ўтойлівы; тыя, хто не баіцца амбіцыяў і не саромеецца ў сродках – толькі тыя змогуць увайсці. Знутры яно падобна рацэ шматводнай, што нясе Душы скрозь сябе і напітвае іх таемнымі ведамі. І гучаць там словы Старажытныя і стукаюць молаты каменныя, якімі куецца зброя для ваяроў Нашых. І усякі там зможа атрымаць сілы вялікія для жыццяў наступных у служэнні Нам".
І сказаў Вар'ятакот: "Уваход у прыстанак Мой будзе ў полымі вогнішчаў і ў поглядах вар'ятаў, Садамі Прарокаў клічацца. Тыя, хто ахвяруе сабою; тыя, хто не выпрабоўваюць страху; тыя, хто сёння вяшчаюць, а заўтра будуць раскрыжаваныя – нешматлікія змогуць увайсці. Знутры яно падобна саду, дзе ўсякая рэч не тая, якой падаецца і нават падаецца не той, якой павінна падавацца. Міражы і бачанні мільгочуць між таго саду. Там усякі зможа загартаваць Веру сваю і атрымаць мэту Сваю, каб у жыцці наступнай служыць Нам".

Так паўсталі Доўгакатапланы.
І стала ўсім добра.
-----------------------------------------------------------------------------

читать дальше

@музыка: Muteki Kanban Musume OST "Wild Spice"

@настроение: Злобно-развеселое.

Комментарии
19.02.2009 в 20:45

All your base are belong to AZ.
Здорово. Только спрячь под море.
19.02.2009 в 20:54

Маста, тебе не стыдно? Дубляж ME полное говно
А вы можете это сделать за меня? А то я тупо не помню как оно делается... Увы...
19.02.2009 в 21:04

All your base are belong to AZ.